РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сайку белага хлеба
ем з табой сухама,
ты дзяўчына што трэба,
ты ўсё робіш сама.
Колькі марыў я, люба,
пра такую, як ты;
колькі лаяўся груба,
нарабіўшы лухты;
колькі выхадзіў шляхам,
дзе адна гавыла,
дзе распалася прахам
не адна галава.
Ах, дзяўчыначка-ліха!
Ах, дзяўчына-краса!
Ты любі мяне ціха,
як зямельку раса,
Ты любі асьцярожна,
асьцярожна жартуй,
на травіцы мурожнай
ты мяне намалюй.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.