РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жанчыне, што пакідае мяне
Душы маёй поўныя соты
зьнішчайце пурпурам губ
і піце прагка, да рвоты,
з другімі ўступаючы ў шлюб.
 
Вазьміце мяне і зьешце,
як пепін ці бутэрброд,
і сплюньце рэшткі нарэшце
са сьмехам проста за плот.
 
А хочаце я, пасьцельны,
увесь, як таматны сок,
прыйду да вас на пахмельле
ў раёне eleven o’clock.
 
I вы, захліпнуўшыся мною,
і я, вашых думак сьмех, –
закусім сыпкай халвою
ня дадзены іншым грэх.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.