Вітамінныя хлопчыкі дбаюць пра ўласнае цела, мінэральную п’юць і ня паляць зусім цыгарэт. Ім яшчэ па-сапраўднаму ў гэтым жыцьці не балела, ім яшчэ не карцела аднойчы пайсьці ў іншасьвет. I таму яны сёньня тусуюцца ў белай альтанцы, дзе патроху пляткараць увогуле і ні аб чым, прагназуючы прышласьць, тасуточы ўласныя шанцы, і блефуючы роспачна-доўга пад небам начным. Хай жывуць вітамінныя хлопчыкі мірна і ціха, так жывуць, каб ня ведаць пра божы і д’яблаў прысуд, ну, а мы, стырнавыя, мы будзем змагацца, як дыхаць. Нам аддзячаць пасьля апалёгіяй нашых пакут.
23.IV.1990.
|
|