РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сябрам «Талакі» 1985 году
Добра быць філёлягам, паэтам, прамоўцам,
спэцыялістам у сфэры тэм і рэм,
вымаючы і сьпелячы слоўца за слоўцам
з моўнага плянктону, з акіяну лексэм.
 
Але так хочанца мне, катораму
ніводная з вышэйпералічавых «пасад»
не даспадобы, як лекі хвораму, –
як хочацца дажыць мне да Новых Каляд!
 
I тады няхай штукары-арыфмэтыкі
пужаюць чалавецтва бясконцай лічбай –
я буду кахаць, дарыць жянчыне кветкі,
птахам лётаць і плаваць рыбай.
 
Калі ж валачобнікі прыйдуць на Вялікдзень,
адзычу хлапцам апошні кус
і сам пайду, але не як прыхадзень,
а ўцяміўшы да скону, што я – Беларус.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.