РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У кавярні
Калі прыходзяць фраеры ў кавярню,
а я адзін за столікам, і пуста
у філіжанцы з абламанай ручкай,
мне сумна, злосна мне, сьвятло вялікай люстры
тяксама раздражняе, за стойкаю бармэн агідна тлусты;
а я,
хацеў бы я тады душы знаёмай
сваю душу хоць крышку прыадкрыць,
хацеў бы паказаць, як пакрыёму
блакітным палымцом яна гарыць;
гарыць, але чаму
і для каго,
і дзеля
чаго гарыць?
Аднак жа
вяртаюся ў кавярню, дзе пусто,
дзе фраеры, шархочучы «капустай»,
бяруць маўкліва на душу па сто.
Адзін сяджу, а сільфы ды анёлы
пакінулі мяне сам-насам з чымсьці,
чаму я не магу знайсьці найменьня,
і не магу я ўстаць, каб ціха выйсьці,
і ўсё хутчэй ідзе працэс гарэньня.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.