РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Стамілася, ледзьве што дыхае цела,
і штосьці рыпяць пазванкі і суставы.
Вось клапан усхліпнуў і сэрца замлела
ўсяго на трынаццатым кубачку кавы.
 
Пусты, як патэльня, пакой, дзе шпалеры
у цемры блішчаць фасфарычным сьвятлом,
дзе сумныя ложкі, шалёныя дзьверы,
дзе ўсё, што ні знойдзеш, ёсьць мэталалом.
 
Згарэў калярыфэр. За шыбаю – мінус.
Пад коўдрай казённай таксама ня ў кайф.
Заснуць бы, забыцца хоць пастай «калінас»,
і з Богам праклясьці паршывае «лайф».
 
I ўсё ж я шапчу сабе: «Нельга, зямеля.
Вось трошку пацерпіш, а там – на прастор.
Там зноў будзе воля, сяброўкі ў фатэлях,
і ты сярод іх, нібы той Чарнамор.
 
Зноў будуць размовы, напой, цыгарэты,
і будзе спакойна, і будзеш ты жыць...»
Ды сёньня хачу я з адчаем камэты
у трыццаць няпоўных усё завяршыць!
 
14.IX.1990.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.