РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я ніколі ня лашчыў радкі свае,
я іх біў па скулах і рэбрах,
каб яны рассыпаліся іскрамі
і былі камусьці патрэбны.
 
I пакуль мне сьпявалі начальнікі
пра імкненьне да еднасьці душ,
я прадсэрдзяў крывавыя сальнікі
прамяняў на пялёстачкі руж.
 
I было мне тады фіялетава,
што там скажуць вучоныя лбы
пра мяне і капелюш мой фэтравы,
і пра цяжкія продкаў хлябы.
 
Я пішу на ружовых пялёстачках
і на цэтліках з крамы «Тытунь»,
каб мае неразьвітыя костачкі
закапалі пад шчыльную рунь.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.