РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мы
Дождж прайшоў. Сонца. Трава расьце. Блішчаць
валуны. I мы расьцём, дужэем, наліваемся моцай
і гартуем наш дух.
 
Мы высока. Абапершыся на плячо маланкі і на
поўныя грудзі ўдыхаючы азон, мы гаворым з самім
Перуном. Мы памятаем сказанае: «Мы – дамо!
Мы – сіла! Мы – права!» Бо мы маем нашу зям-
лю. Зь яе мы паўсталі, яе любім, у ейнае ўлоньне
мы вернемся. I ў гэтым вечным кругабегу нам на-
канавана зьдзяйсьняць волю ёю народжаных –
нашу волю да жыцьця.
 
Мы – здаровыя. Прыгожыя. Маладыя.
 
Мы на маршы. Шырэй крок! Раз-два, раз-два...
Насустрач сонцу, дажджу, ветру. Па нашых даро-
гах. Мінаючы старыя дзядзінцы, гарадзішчы,
замкі. На Ўсход. На Захад. На Поўдзень. На По-
ўнач.
 
Гэй, хто там супраць?!
 
Зьняць засьцерагальнікі.
 
Агонь!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.