РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Тутэйшыя мальвы і ластаўкі
жывуць па-тутэйшаму тут,
і траваў расістыя каслаўкі,
і мокры кастрычніцкі груд.
 
Жыву тут і я па-тутэйшаму,
бязьдзетна і ціха, як ёсьць,
шукаю гадамі пякнейшага,
пакуль не прайшла маладосьць.
 
Канцоўкі пішу да пачатага,
пачатае рву на шматкі,
а дзесьці за плугам аратага
кладуцца барознаў радкі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.