РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Альтруістычнае
Калі мне пачалі даваць,
я ўжо быў сыты,
але не адмаўляў, хаця
быў як спавіты
ці то сном летаргічным, ці
сусьветнай комай.
Я быў як вецер у трысьці,
засьпеты стомай.
Мне не хацелася, каб так,
што дазарэзу.
Я ціха тлеў, я траціў смак,
і нават рэзус мяняла кроў мая ўва мне
спакойна, ўпарта.
I мне было, як на вайне
ці ў кнігах Сартра –
нудотна, брыдка, а рабі.
I я стараўся
араць глыбока плоць ральлі,
цягаў каменьні на грудзі крушняў,
а калі яны прасілі: досыць! досыць! –
я заціхаў і слухаў шэпт
гарачых вуснаў.
Удзячны шэпт.
 
18.VIII.1993.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.