РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сон пра нож
1
Любімы сябра, зроблены аднойчы
з бліскучай нержавейкі, на заказ –
лязо тваё цалую, ойча, тройчы,
гарачым языком кранаю паз –
рышток, старанна выразаны майстрам
з адною мэтай: каб сьцякала вон
кроў чорная з варожых чорных сэрцаў,
каб вораг наш знаходзіў хуткі скон.
2
Я ў даланю бяру халодны тронак,
нібы ўзыходжу на айчынны трон...
Каліны сок сьцякае долу з гронак,
і разам зь ім пра нож зьнікае сон.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.