РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Блукаю і блудадзею
са словам – яно маё.
Яно мне дорыць надзею,
яно мне жонкаю ё.
 
Са словам іду я ўпрочкі
на месяц, на год, на два.
I мала мне цёмвай ночкі,
і што ж мне, што СО2.
 
Са словам я аўтаномны:
бадзяюся і буджу
заспаных зьвяроў і гномаў,
дыктатара і раджу.
 
Ах, слова! Адзіны сябра,
з табой у зьвязцы іду
скрозь логвы чырвоных фабрык,
скрозь мёртвую рэк ваду.
 
Мы дойдаем з табой – да славы
альбо да згубы – няхай!
Ты сіла, закон і права,
і пекла маё, і рай.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.