РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пекнасьць простае рэчы,
слова, музыкі, формы,
жар нацепленай печы
і гармонію нормы,
 
і твае, дзеўчынёшка,
худаватыя плечы,
і прыгожую ножку,
і маўчаньне дарэчы,
профіль сумны і хваляй
валасы, німбы нібы, –
гэта ўсё я і слаўлю,
напінаючы фібры.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.