РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі жанчына спажывае грушу,
ці яблык, ці кавалак мяса сьпелы,
дасмажаны на новенькай патэльні, –
люблю я назіраць і ў гэтым бачыць
вялікі сэнс, і прыгажосьць, і радасьць.
Няхай жа зьмест арганікі бялковай
падтрымлівае пекнату кабеты,
каб здольная была яна заўсёды
мяне завабіць не кавалкам мяса,
дасмажаным на новенькай патэльні,
а пульхнасьцю сваіх ружовых вуснаў,
і ямкамі на гэтых самых шчочках,
і таліяй, таўстою ці ня вельмі,
але каб мог абняць я беспраблемна,
каб мог абняць яе пасьля вячэры,
і, сытую, каб мог сабой насыціць,
а потым-потым выслухаць падзяку
і задушыцца ў белым прасьцірадле
ад радасьці, што меў яе такую.
 
23.IX.1993. Электрычка «Менск – Баранавічы».
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.