РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зіма. Разгуляўся люты.
Правінцыю замяло.
Над чорным будынкам гуты
зьвілося дымоў кубло.
Направа, дзе дом бяз вокан,
а пятай сонца эайшло.
У чорнай пасьцелі кокан
зарыў чалавек хайло.
Няхай не бянтэжыць слова
апошняе вас, ханжа.
Я ведаю: гэта клёва,
нібыта ясі з нажа.
І потым, шматфарбнасьць фразы
ня сьведчыць пра ейны зьмест.
Бываюць такія фазы,
калі вырашае жэст.
Бывае, што трэба рэзка,
дарэшты ісьці на разрыў,
пакуль не згарыць, як трэска,
твой  самы сьвяты парыў.
Зіма, я люблю твой холад,
мароз твой, рэдкі цяпер...
На жаль, я зусім ня волат,
на шчасьпе, яшчэ ня зьвер.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.