РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зіма – ні марозу, ні гурбаў,
ні сьнежнае бабы ў двары.
Чамусьці ў душы неяк груба,
і хочацца ўпасьці згары.
 
I не даляцець, а згубіцца
у сінім ядлоўцавым сьне,
у рыжа-блакітнай ігліцы,
у гуках старога Маснэ.
 
25.I.1993.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.