РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Марфалагічная дэструкцыя галавы ў сакавіку
Нахабна перапоўнены мой рот
сфэральнай кубатурай белых іклаў,
спаміж якіх дыміцца жарсьцю кнот,
а з паднябеньня рвецца крык асіплы,
альбо такі, што рве мэмбраны мас,
альбо такі, што распранае фурый...
Мой кнот-язык, мой сакратычны пас,
вывужвайся, вызьмейвайся на Юр’я!
I ты, мой дзень, не пакідай наш пост,
пакуль матор пампуе кроў у вены.
Яшчэ нам рана думаць пра пагост,
яшчэ ня ўсе пражыты перамены.
I ты, кадык, адамаў хрумсткі фрукт,
не падвядзі падчас, калі прамову
я буду прамаўляць і есьці з рук,
пяшчотных рук з брутальным пахам змовы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.