РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гарызантальнае перамяшчэньне сківіц
Рух сківіц па гарызанталі
здараецца, і ня рэдка:
калі вас на фронт забралі
альбо падвяла німфетка;
альбо калі рэжуць словам
ці проста душаць краватам,
ці ўпарта частуюць пловам
з чырвонага супэрфасфату;
альбо калі кават кахаюць,
але кахаюць бяздарна;
альбо калі брудна лаюць,
альбо калі дождж і хмарна.
Рух сківіц па гарызанталі
заўсёды мае прычыну:
напрыклад, каханьне ўкралі,
і нельга вярнуць жанчыну.
Ну, тую, што мае класны
клясычна-раманскі профіль,
і позірк скразны і ясны,
і хуткі вішнёвы «опэль».
Рух сківіц гарызантальна –
рэакцыя на праблемы,
на тое, што лёс фатальна
злучае ня тыя клемы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.