 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мімалётны эксцэс зь Евай Браўн
|
Ты ўсё яшчэ прывабная, і ціхая, і здольная, таемная і зграбная па-свойму, і свавольная. Але і новай рысаю твой позірк перакрэсьлены. І штосьці непамыснае глядзіць зь цябе нявесела. Пакінь жа ўсё, што зроблена ня так, як бы хацелася. Жыцьцё ня любіць згорбленых, яно спрыяе сьмеласьці. Падай мне рукі-рэчанькі – я патану ў іх вуснамі. Мы станем недарэчнымі і крышачку распуснымі. I ты часьцей задыхаеш, і мне ўваччу зацемрыцца... Старыя душы выхрысьцім і ў новыя абернемся. I зноў у крузе сонечным, крыжуючыся ў свастыку, мы стомімся, як гончыя, мы зафіксуем пластыку. Над намі водар аеру ўсплыве, засьцерагаючы ад бліскавіцы карнае і перуноў канаючых.
27.VII.1994.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|