РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Рабі ГЭТА са мною
кахаючы і прыгожа,
пад елкай альбо сасною,
альбо запрасі ў ложак.
 
На белыя прасьцірадлы
кінь мяне, распрануўшы,
я буду бязьмежна рады
пакінуць граніцы сушы.
 
Я плюхнуся ў воды мора,
у акіяны субстанцый,
чытацьму цябе, як Тору,
як Біблію, мая Канстанца.
 
Я перацалую пялёсткі
тваёй залацістай ружы,
я, гэткі малы і порсткі,
і слабы з табой, і дужы.
 
Глядзі, вось нашае заўтра –
пасьля здабыцьця свабоды
мы пішам вялікую хартыю
нашай любоўнай згоды...
 
Дык зьдзейсьні ГЭТА са мною,
мая беларуская вершніца,
і праўдай, а не маною
няхай наш прыплод прышчэпіцца.
 
4.V.1997. Купа.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.