РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Каханьне бяз рэтушы, голае, галоднае,
за кратамі ў камэры альбо на прадоле,
каханьне пад прыцэлам, сырое, падкалоднае,
цяжкае, нібыта царкоўная жырандоля,
каханьне маё прышлае, імгненнае, тутэйшае,
я нацкую на плоць тваю лягавых маёй жарсьці,
я расьпішу цябе прыгожымі і дзёрзкімі вершамі,
ня дам табе спакою да самай нашай старасьці.
Пакуль я буду лёгкімі сіпець на цэнтрале,
абкураны і добраю, і дрэннай табакай,
хадзі сабе сьмела ў памаранчавай залі,
зусім ня так, як ходзіць камандзір перад атакай,
але як толькі выйду я, як толькі я звольнюся
з турмы, дзе забіваюць павольна і ўпэўнена,
мы паплывём з табой у белым  ад полюса да полюса,
мы станем любіцца і слухаць Ленана,
мы будзем, як дрэвы, што мной пасаджаны
за тысячы дзён да вершаў і славы,
мы будзем добрымі індыйскімі раджамі,
будзем языкамі пякельнай лавы,
мы будзем вылівацца з кратэраў гневу,
з каналаў нянавісьці да акупанта,
мы зьнішчым яго нашым гімнічным сьпевам,
а рэшткі змыем з дапамогай гідранта.
I толькі потым, пасьля мы зоймемся каханьнем,
мы будзем вырабляць – о Божа! – такія штукі
што адшукаюць нас, магчыма, позьнім раньнем
і целы яшчэ цёплыя возьмуць на рукі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.