РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Чагосьці не хапае пэрманэнтна:
то Н2О, то хлеба, то віна,
то «зайчыка», то «марачкі», то цэнта,
але ўжо ў гэтым не мая віна.
Чагосьці не хапае, ды найболей
гармоніі бракуе тут і там,
каханьня і сям’і, і першых роляў,
бязбацькавічам – родных тат і мам.
Чагосьці не хапае надзвычайна:
то розуму, то жарсьці, то сяброў,
гатовых біцца з ворагам адчайна,
нягледзячы на страты, боль і кроў.
Чагосьці не хапае без надрыву,
чагосьці не хапае толькі ў снах,
і не хапае шчырага парыву,
і сьмеласьці, калі навокал страх.
Чагосьці не хапае, ды найболей
гармоніі бракуе там і тут,
і праз пару, на жаль, самоты й болю,
і не сьціхае дождж людзкіх пакут.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.