РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Яна
Яна гэта робіць з жарсьцю
белай арыйскай жанчыны,
калі цьвітуць гіяцынты,
калі выпадае сьнег,
так, што ў варожай крыві
стынуць эрытрацыты,
і ў сьлёзы ператвараецца
нахабны чужацкі сьмех.
Яна эаходзіць у храмы
акупаванай Краіны,
дзеліць хлеб насычэньня
і прыгубляе кагор
за вольнае перамяшчэньне,
за сонца зь вяршыняў гор.
Яна заходзіць у храмы,
убраныя ў золата восені,
кладзе на камені капішчаў
сьвяты крывіцкі агонь
і просіць эа нашы правіны,
у нашага просіць Бога,
маленькую ўзьняўшы далонь.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.