РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Калі ты вернесься Героем
Калі ты вернесься Героем,
і на Багатую Куцьцю
вакол цябе зьбярэцца роем
натоўп у строях ад куцюр,
і крышталёвы ў тонкіх пальцах
падыме келіх дама пік,
ты ўспомніш пра самотных мальцаў,
турэмны шмон, правёж і крык,
успомніш карцэр, краты, рэшку,
этап, канвой, сыры прадол,
і келіх  выпіты, як пешку,
паставіш на раскошны стол.
А на дварэ старое дрэва
страсе каляны чорны ліст
пад сьцены зьнішчанага Крэва,
пад ветру дыхавічны сьвіст.
Калі ты вернесься Героем
у белы сьнег, пад Новы год,
уборы вольнага пакрою
табе зладуе наш народ.
 
1.XI.1997.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.