РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгожае
Прыгожае – гэта пальцы
тонкія ў срэбных пярсьцёнках,
і пальцы, якія на пляцы
фармуюць кулак нашай моцы.
Прыгожае – гэта свабода
ня рыжай лістоце восені,
скарынка чыстага лёду,
старая вінтоўка Мосіна.
Прыгожае – гэта жанчына,
здольная здрадзіць прыгожа
і толькі з тае прычыны,
што доўга цярпець ня можа...
Ня трэба так хвалявацца:
яна пагуляе і вернецца.
Шукай жа, мужчына, працу
для рук тваіх дужых і сэрца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.