РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Будзем
Мудрымі будзем, як зьмеі,
хітрымі, нібы лісы,
чыстымі, як лілеі,
і першымі ў чорных сьпісах.
 
Добрымі будзем, як маткі,
як сьветлыя сны і мроі,
жанчыны – нібы аплаткі,
мужчыны – як сталь для зброі.
 
Цёплымі будзем, як дрэва,
і шчодрымі, як на Каляды,
будзем ня справа, ня зьлева,
а там, дзе нам будуць рады.
 
Будзем, як травы ў росах,
як белыя гіяцынты,
як чэрвеньскія пакосы,
як залежы антрацыту.
 
Ціхімі будзем, як гольлі
дрэваў хвойнай пароды,
як павуцінка са столі,
як першыя лёгкія роды.
 
Будзем, браты і сёстры,
супольна крочыць у наступ,
будзем, як меч гостры,
як цяжкі рабочы заступ...
 
12.XII.1997.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.