РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зь біяграфіі
Дрэвы мае вырасьлі хвойныя, зялёныя,
з хаты мяне вынесьлі – ў неба пазіраў
вочы мае плакалі – сьлёзачкі салёныя,
ручкі мяне краталі, каб не паміраў.
 
Не рабіў вялікага – лаяўся для вечнасьці
словамі на літару маленечкую «бэ»,
я, паэт мясцовай беларускай нацменшасьці
з пашпартам сіненькім рэспублічкі эРБэ.
 
26.XII.1997.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.