РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Напярэдадні
... проста ў вакно маё поўня
сьвеціць, а сын мой названы
дзеліцца думкай наіўнай,
і сам я трывожны ад думак,
і ў небе – о любая! –
ў небе вячэрнім, у чорным,
дзе зорны трытон сушыць брушка
Птушынага Шляху, -
там вечныя і маладыя
мы пралятаем
у нашым цудоўным сусьвеце
і засяваем валокі і дзесяціны
трывалым насеньнем, якое
высьпела ў чэраве
Рыму, Атэнаў
ды Вільні крывіцкай...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.