 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Водар стужкі. Акупунтурны час. Зоркi граюць. Я бачу толькі вас: Седзяцё перада мною, Вы апошні, хто глядзіць кіно Я не чую, ня слухаю, але Выпадкова ці можа быць ўва сьне Вы чагойсьці мармачыце, Вы адзіны, хто са мной даўно На экране так звыкла cinema, Ў залі крэслы. Нікога больш няма. Ну чаго вы не крычыце? Не жадаеце глядзець у твар? Так заўсёды. З усіх бакоў сьвятло. Вы памёрлі – скрозь сьвідравіны дно. Дык чаму тады усюды Кожны раз я бачу толькі вас? Што вам трэба? Чаму ізноўку я? Шмат каштуюць пігулкі забыцьця? Добры, дрэнны і цікавы, Нецікавы, без субтытраў фільм...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|