РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ave, Homo!
Радуйся, муж, целу!
Вось яно, загарэлае,
перамяшчаецца важна
ааміж асфальтам і небам,
дожджык яго палівае,
сонейка сушыць і вецер,
рукі ўскідвае цела,
паказваючы падпашкі,
ножкамі кратае цела,
а ў целе, як вінчык у пляшцы,
булькае кроў і лімфа,
і ёкае селязёнка,
цела робіцца піфіяй,
цела сьмяецца звонка,
лаўрамі пахне цела,
кавуном і сьпелым сланэчнікам:
падыдзі да цела з далёкім прыцэлам,
скінь зь цела жаданьняў заплечнікі...
Радуйся целу беламу!
Радуйся загарэламу!
Радуйся целу наструненаму!
Расслабленаму!
Нясьмеламу!
Радуйся целу здароваму:
не прымушай худзець яго,
галіць на ножках валосікі,
а вусны псаваць памадай.
Радуйся целу чыстаму:
цела – як белая гліна,
як шаты дуба вячыстага,
як ліпеньская маліна.
Побач зь целам прыгожым
спакойна і ціха робіцца,
ня будзь жа да цела варожы,
не заклікай горбіцца.
У целе жывуць прагнасьці,
дух і жаданьне свабоды.
Цела – крыніца радасьці
і жыцьцядайных водаў.
Слаўлю я цела: вось яно
перамяшчаецца з гонарам,
рук пара і пара ног,
галава і тулава з органамі.
На целе станік і майтачкі,
дзьве складачкі вэртыкальна,
згуляем зь целам у мячык мы,
а потым пойдзем у спальню.
У спальні саліднай, як цешча,
на ложку салідным, як цесьць,
буду целу чытаць вершы
сама меней разоў шэсьць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.