РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Неадольнае жаданьне быць мужам
Здаецца, я – гэта муж твой,
той самы ў тваіх абдымках,
іду з работы напружаны,
нібы зладзюжкі на рынках,
іду на водар парфумы,
на формы юнай гетэры...
Жанчына – мае Фіумы,
законы і прынцып веры.
Брутальны кантэкст рэжыму
прасую эратафільна,
разбаўлены градусам джыну,
латэнтны і супэрмабільны,
гатовы да рэвалюцый,
нібы прапаганда кайзэра,
вільготны ад сьлёз і палюцый,
чытаю ў камэры Драйзэра,
заходжу ў кватэру.дзе водар
кухні, дзяцей і спальні,
і ты пасьля пятых родаў
цалуеш так натуральна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.