РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паэтам
Паэты вучаць месты, вёскі,
Як трэба жыць, багатым быць,
А самі ж часта на падноскі
Ня ўмеюць грошы зарабіць.
 
Пяюць аб шчасьці, добрай долі,
Аб волі шчырай для людзей,
Пяюць, ня помняць, што ніколі
Ня будзеш песьняй сыт аднэй.
 
Сьпявайце ж, мілыя паэты,
Дый трэба сьціха, меру знаць, –
Бо хіцер, хіцер наш век гэты –
Гатоў вам песьню апляваць.
 
31.III.1906
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.