РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Думаючы пра горшае
Жанчынаю станеш ты безь мяне,
бяз бацькі народзіш сына,
а я загіну на жорсткаЙ вайне
і хутка ў крыві астыну.
 
Мяне падбярэ санітарны ўзвод:
да цела прывяжуць рукі
і белай фланэлькай нрыкрыюць рот
пад вусьцішны сьвіст базукі.
 
Заціхне на бруствэры наш камісар,
сяржанту прастрэляць грудзі,
і кроў зашыпіць, як зьмяіны цар,
сьцякаючы ў глебу Жмудзі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.