РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аптымістычныя радкі ў час Адвэнту
Над нашай Вільняй зорнае неба,
у «Нашай Ніве» зварылі каву,
таварыш пайшоў па хлеб і да хлеба,
а ў мяне якісьці настрой кучаравы.
 
Пані Юзя на кухні шынкуе капусту,
я адкаркоўваю піва «Жывец»
і намазваю масла на хлеба лусту,
нібы жоўты пясочак на ўласны капец.
 
6.XII.1998. Варшава.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.