РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мароз. Нікога не люблю
(часова).
Паўзе нізамі курс валют,
як гук басовы.
 
Купляю ў краме капялюш
вялікі, чорны,
каб захінаў мяне ад сьцюж
сырых, надворных.
 
Заходжу ў паб, дзе піва дух,
і п’ю там каву,
раве з дымаміка рок-зух –
радыё «Wawa».
 
13.XII.1998. Варшава.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.