РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Да пытаньня пра тое, як пішуцца вершы
Фатэль. Раскоша адзіноты.
Любімай кнігі пераплёт
цябе прагненьнем да работы
пратне зьнянацку навылёт.
 
Ты аркуш чысты асьцярожна
перад сабою пакладзеш,
адчуўшы, як душа трывожна
пайшла пісаць свой белы верш.
 
Імпэту хопіць на хвіліну,
а потым зноў фатэль. Адзін
ты будзеш корчыцца ад спліну
і клясьці хуткі лёт гадзін.
 
Ды, наталіўшы смагу кавай,
засьнеш апоўначы, дальбог,
прызнаньнем трызьнячы і славай,
згарнуўшы коўдру каля ног.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.