РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кніга
За рубель і пяць капеек
я купіў у краме кнігу.
Пахла кніга фарбай, клеем
і вясной, як тая крыга.
 
Прыплыла з паліцы ў краме
крыга-кніжка мне ў далоні.
На старонцы ў белай раме
дум людзкіх пульсуюць скроні.
 
Я гартаю кнігу-тайну
пасьля практыкі мазольнай
і між словаў разнастайных
я знаходжу слова Вольнасьць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.