РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гляджу, як сытая бездапаможна,
кладзецца спаць людзкая грамада,
цалкам уся і паасобку кожны
пад гукі клазэтныя, дзе капае вада.
 
Заўтра ранак мухаморава-росны
будзе адсьвечваць на сьценах і дратах.
Прачнецца чалавечак зь мінай поснай,
блытаючыся ножкамі ва ўласных штанах.
 
Закруціцца векшай у клопаце абрыдлым,
і давай прытопваць пад розныя дудкі,
слухаючы блеф кабінетнай дылды,
дзелячы жыцьцё на шэрыя суткі.
 
А ранак разьліецца ў дзень галубіны,
у шэпт лістоў і мурашыны бег,
у слодыч ранетную і пыл руінаў,
вераб’ём шыбаючы з-пад родных стрэх.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.