РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Госьця
Да мяне заходзіць краля
з камплімэнтамі і без,
пахітоску пекна паліць
і танцуе паланэз.
 
Мы зь ёй двое пляжым віны
і вячэру на сямёх,
і нікога без даніны
не пушчаем на парог.
 
Мне знаёмы яе зубы,
яе вусны, яе стан.
Давядзе мяне да згубы
белай кралі халістан.
 
Я пяю для кралі гімны,
я ёй лускаю гарэх,
я зь ёй ціхі і нястрымны,
я зьдзяйсьняю зь ёю грэх.
 
Русы волас белай кралі
пстрыкне шпількай залатой,
і рассыплюцца каралі
пад настырнаю рукой.
 
Пояс чорны з дэрматыну
аб’яднае дзьве душы,
і па моры эратыну
паплывем, як па шашы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.