РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я пяю. Гавяду маіх вершаў
пасьвяць пастухі літаратуры,
сонца ім пячэ старыя плешы
рабаціньне сеючы па скуры.
 
Я іду. Імчаць па аўтабане
мудрыя машыны без шафёраў,
а тубыльцы па сваім экране
сочаць за работай сьветлафораў.
 
Я маўчу. Гумовая пакрышка
расьцьвітае кветкамі агрэсту
з дрэва ўпала мне на голаў шышка
утварыўшы акцыю пратэсту.
 
Я пішу. Працэс пісаньня словаў
не падобны на чытаньне іх жа;
Гэта, скажам, як бы сотні лёваў,
альбо пецяў, скажам, альбо грышаў
сталі есьці разам памідоры.
Зрэшты, я ня ведаю, навошта,
а вядома мне, што носіць пошта
прэсу, дзе ня пішуць пра мяне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.