РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Цішыня – апазыцыя гукам
і маўчаньне ў адказ на словы –
дазваляе музыкай Глюка
заслухоўвацца адмыслова.
 
Цішыня напаўняе хаты
ў час народзін, парой зыходу.
Цішыня – гэтаксама краты,
за якімі прагнудь Свабоды.
 
Вадаспады пачуцьцяў сьмелых
і крыніцы болю й жаданьня
адбіваюць у водах белых
чысты вобраз майго каханьня.
 
Увайдзі ж у скляпеньні духу,
цішыня, апануй жаданьні,
утаймуй мае жаль і скруху,
пераняўшы іх на зьмярканьні.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.