 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вельмі шаноўны пан Рэдактар! Дару Вас крэйзаньнем сваім. А гэта досі важны фактар – Павінны вы згадзіцца з тым, – Каб не пісаць звычайнай прозай, А ўціснуць думку ў гучны «мэтр», Хоць розум кажа мне з пагрозай – Ад дурня я на сантымэтр. Ды ўсё ж хацеў бы мець надзею (Мо шчырасьць гэтка пану ўперш), Што добрым будзе пан суддзею І не асудзіць гэты верш. А прачытаўшы ўважна тыя, Што я пры гэтым дадаю, І прысудзіўшы: «не благія», Ў газэту зьмесьціць іх сваю. Калі ж і ў мілы панскі кошык Перападзе якая рэч, – Не будзе крыўдна ні на грошык, Хоць стоража шкадую плеч. А нумар з творам маім першым Сюды дайшоў – прыемны яў. Але пара мне кончыць зь вершам. Калі ж што лішняе сказаў, Хай мне даруецца абмылка. Затым з пашанай застаюсь Ўладзімер, сын Адамаў, Жылка, Па волі лёсу беларус.
1921
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|