РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я не герой, я проста адзінокі,
зацяты ў рукаблудзтве пісарчук,
душы сваёй перапаўняю докі
сталёвымі кантэйнэрамі мук.
 
I слабы я, каб быць героем часу,
і думаю брутальна пра жанчын,
і не люблю зусім людзкую масу,
тым больш не пераварваю мужчын.
 
Брутальны я, і з плямбаю героя
ня мне хадзіць, задзёршы ўгору нос,
збыткоўная ўва мне гнязьдзіцца мроя,
усё часьцей начамі сьніцца зброя,
і хочанца пакінуць межы рою,
ці, як жуку, схавацца за карою,
альбо ўкалоцца і пайсьці ў разнос,
альбо зрабіць зь нявыплаканых сьлёз
учынак, што й дыктуе мне мой лёс.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.