Мая Жанчына ўсьміхаецца мне, катуючы маё сэрца, а сьлёзы й просьбы мае яе злуюць, а вачыма яна пасьміхаецца, а рукамі гэткімі зграбнымі, смуглявымі, далікатнымі й гатовымі да пацалункаў – рукамі гэтымі яна заціскае мой прагны да крыку рот. Мая Жанчына – сымболь і паходня, І дух, разьліты скрозь у сьвятле і ў цемры, які вядзе мяне па жыцьці. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Паспрабуй адабраць у мяне Жанчыну.
|
|