РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дачка
Дзесьці ходзяць твае ножачкі,
аб асфальт абцасік стукае,
на травы зялёнай ножычкі
ты іртом маленькім хукаеш.
 
У касе тваёй істужачка –
белы колер і чырвоненькі,
і сама ты быццам ружачка,
а ў руцэ тваёй балёнікі.
 
I бяжыш ты за прысадамі,
каля дзедаўскага хутара,
між Вялікднем і Калядамі,
як па сэрцы маім сутарга.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.