РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Леанід Дранько-Майсюк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гэта цень мой вярнуўся дамоў,
Выпіў кварту халоднай вады,
Узышоў на вяршыні дубоў,
Абтрасаючы жалуды.
 
Часам гэтым стары сталяр
У павеці вычэсваў прамень.
На сабаку, што побач стаяў,
Трэскі падалі і мой цень.
 
Часам гэтым карміліся з рук
Качкі свойскія і журавы,
I ля будкі ляжаў ланцуг
Парыжэлы і нежывы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.