РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вольга Гапеева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Там, дзе пранізьліва грукае вецер у грудзі
І прымушае забыцца на цёплыя дотыкі жыта
Пакідаючы на руках адзінае выйсьце —
Абдымаюць бясконцасьць за плечы
І
Вызваляюць словы ад інтанацыі
І
Дафніс больш не шукае Хлою
Бо
Пенелопа даўно ўжо выйшла замуж
І
неістотна, што на сьняданак выбраць
ты памятаеш толькі смак хлеба
якім
заядалі масьліны бяз костак
(хоць з косткамі мне падабаліся болей)
ты праглынаеш сьліну — нешта заклала вушы
гэта спачатку вусьціш
а потым яе так мала
і вуснамі сказ за сказам
па вуснах
ты счытваеш прагна
нішто не дарма
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.