РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вольга Гапеева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
я застаюся
я застаюся павінна табе адну маленькую рэч
пакуль
неба
не ба
яцца нz трэба
пазыкі вяртаць я ўмею
проста пакуль яшчэ рана
рана не зацягнулася добра
і не зацягнула мяне ў ложак
фея паверхам вышэй
я абавязкова вярну табе гэтую
                                маленькую рэч
 
вецер гайдае бамбук
такі зялёны і горкі як мой
паца...
па цэлафанавым моры я паплыву
каб даплыць і вярнуць адну
                          маленькую рэч
пекін
31 траўня
год невядомы
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.