 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
у вагоне нумар 898 чаканьне пасьпявае заплесьці коску да левай скроні прыціскаецца моцна пытаньне: — Вы сыходзіце на наступным? не, я чырвоную кнопку сэрца націскаю для экстраннай сувязі з машыністам каб падпісацца пад целам тваім самым жорсткім сваім кампрамісам і калі вочы стануць чыстымі ад аблокаў і калі голас лісьце назад да дрэваў уздыме я ўпаду як тэмпература за вокнамі ніжэй спадара Цэльсія бо той хто носіць са студні вёдры не абавязкова поўніць вадой іх вусны завяжу на вузел на самай мяжы твараў каб той хто мяне чакае шанец меў не дачакацца мужнасьць — гэта тварам да пасажыраў сесьці у поўным тралейбусе у 22.30 і не забыцца што невызначальным можа быць ня толькі артыкль
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|