РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Івашчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
разарваць ноч
разьнесьці дашчэнту
да аскепкаў
і потым назіраць
як уладкоўваецца
ствараецца наноў
гэты вар’яцкі puzzle...
а раніцай
змываючы з твару грым болю
не глядзець у люстра
каб не напаткаць там
позірк чужых вачэй
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.